16-ці гадовага Мікіту затрымалі ў жніўні 2020 года. У лютым наступнага года хлопцу прысудзілі 5 гадоў у выхаваўчай калоніі па крымінальнай справе аб «кактэйлях Молатава». Ён неаднаразова скардзіўся бацьку на катаванні.
У ліпені 2021 года хлопца зноў асудзілі. Яго абвінавацілі ў нападзе на супрацоўніка СІЗА – а менавіта у “наўмысна зробленай падножцы супрацоўніку СІЗА”. Пазней палітвязня перавялі на турэмны рэжым. У ліпені ў Жодзіне над хлопцам адбыўся чарговы суд. Мікіту абвінавацілі у злосным непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі. Справу разглядала суддзя Анастасія Кука. Прысуд пакуль невядомы.
У Мінскім абасным судзе 15 кастрычніка адбудзецца апеляцыя па справе Мікіты. Рашэнне будзе прымаць судавая калегія пад старшынствам Алега Лапекі.