BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прызначана дата апеляцыі па справе палітвязня Сяргея Дзяцука

Прызначана дата апеляцыі па справе палітвязня Сяргея Дзяцука.

Як нагадваюць праваабаронцы, у судзе Барысаўскага раёна 20 чэрвеня пачаўся суд над Сяргеем. Праз месяц суддзя Людміла Зінкевіч прызнала палітвязня вінаватым у «злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі» і прызначыла яму яшчэ адзін год зняволення. Пры гэтым Сяргей мусіў выйсці на волю па заканчэнні тэрміну яшчэ ў мінулым сакавіку. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы. 

Апеляцыйную скаргу палітвязня разгледзяць 15 кастрычніка ў Менскім абласным судзе. Старшыня судовай калегіі — Уладзімір Арэшка.

Беларускае Радыё Рацыя