BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прызначана дата новага суда над Палінай Шарэндай-Панасюк

Стала вядома, што новы суд над Палінай распачнецца ўжо 14 кастрычніка ў судзе Рэчыцкага раёна. Справу будзе разглядаць суддзя Станіслаў Іванюценка, які летась ужо дадаў жанчыне год зняволення.

гадаем, што палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк была затрымана 3 студзеня 2021 і з таго часу ўвесь час знаходзіцца ў няволі. Два разы ёй ужо працягвалі тэрмін па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы) . 21 траўня 2024 года жанчына мусіла выйці на волю, але яе перавялі ў гомельскае СІЗА і ўжо ў трэці раз абвінавацілі ў «непадпарадкаванні». На волі жанчыну чакае двое сыноў — Славамір і Стах.

У ліпені сваякі Паліны даведаліся, што ў жанчыны дыягнаставалі “хранічны панкрэатыт сярэдняй цяжкасці”. Нядаўна муж палітзняволенай Андрэй Шарэнда напісаў пра рэзкае пагаршэнне стану здароўя Паліны.

У сярэдзіне верасня жанчыну перавялі з ІЧУ Рэчыцы ў СІЗА Гомеля. Па прыбыцці яе адразу адправілі ў карцар на 10 сутак.

вясна