BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прызначаны завочны працэс па справе за «здраду дзяржаве» над былым лідскім міліцыянтам

Гарадзенскі абласны суд прызначыў дату завочнага працэсу па так званай спецвытворчасці па крымінальнай справе Юрыя Махнача, паведамляе Гарадзенская праваабарона. Яго абвінавачваюць паводле артыкулу 356, частка 1 Крымінальнага кодэксу РБ (Здрада дзяржаве). Пачатак працэсу прызначаны на 23 верасня, Махначу прапаноўваюць з’явіцца ў будынак абласнога суду на 10-ю гадзіну. Паводле згаданага артыкулу КК Махначу могуць прысудзіць ад 7 да 15 гадоў зняволення з штрафам ці без штрафу.

Юрый Махнач – гэта былы падпалкоўнік міліцыі Лідскага РАУС, камандзір роты ППС. У жніўні 2020 году ён публічна расказаў пра падрыхтоўку міліцыі да карных «зачыстак», збіванні затрыманых. Тады ж, 18 жніўня 2020 году, ён падаў у адстаўку са службы ў міліцыі. А пазней з-за небяспекі пераследу пакінуў Беларусь і выехаў у Польшчу.

Беларускае Радыё Рацыя