
Прызналі “экстрэмісцкім фармаваннем” медыяпраект Orsha.еu.
Пра чарговае папаўненне ў спісе “экстрэмісцкіх фармаванняў” паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.
Рашэнне прыняло Міністэрства ўнутраных спраў на падставе “арганізацыі дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь, дыскрэдытацыі і абразу службовых асоб”.
Раней пераследу неаднаразова падвяргаўся рэдактар Orsha.еu, праваабаронца з Воршы Ігар Казмерчак, які ўжо некалькі гадоў знаходзіцца за мяжой.