BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прызналі «экстрэмісцкім» польскамоўны сайт Kresy24.рl

Адпаведнае рашэнне было прынята судом Ленінскага раёну Гародні 1 ліпеня. «Экстрэмісцкім» таксама прызналі лагатып сайта і любы візуальны матэрыял, які мае тэкст Kresy24.рl, піша «Вясна».

Таксама «экстрэмісцкі спіс» папоўнілі:

  • тэлеграм-каналы і чаты «Беларуская Акадэмiя. Пытаннi i адказы», «Батальён «Палессе»;
  • інстаграм-старонкі moondragon_wkad, neza.budem, denismatrixon, сheshirskii_kot, maryna.pr_, аlleko83, «интернет-магазин группы «ДД», «Этнацэнтр «Свiтанак»;
  • старонка ва «Укантакце» «Анархический Черный Крест-Беларусь»;
  • старонкі ў «Аднакласніках» Alena, «Лилия Ахремчик», «ХАЙ ТАК TV»;
  • старонка ў тыктоку Stylski_dd.