BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прызналі «экстрэмісцкімі» старонкі ў сацсетках сястры Марыі Калеснікавай

Старонкі сястры Марыі Калеснікавай Таццяны Хоміч у Фэйсбуку і Тык-току прызналі «экстрэмісцкімі». Абнаўленне ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў заўважыла «Вясна».

Акрамя таго, спіс папоўнілі ютуб-канал актывіста Максіма Шабуцкага, а таксама інстаграм-профіль yana.joj.

Учора, 24 верасня, у гэты спіс унеслі старонкі ў сацсетцы Х «Ксюшанька», Acmurely Lachankin, Seattle Belarusians, а таксама тыкток-акаўнты pravtb і corbanz з ягоным лагатыпам.

Таксама «экстрэмісцкай» днямі прызналі інстаграм-старонку з навінамі Баранавічаў, на якую падпісаныя больш за 45 тысяч чалавек. Гаворка пра старонку «Барановичи Новости». Адпаведнае рашэнне прынятае судом Баранавічаў і Баранавіцкага раёна 18 верасня.

Паралельна «экстрэмісцкі» спіс папоўнілі відэаролік «Мысли вслух #8. ВАЖНО!» на Youtube-канале Вольгі Такарчук, Youtube-канал «ВЕСТОЧКА» і старонка ў інстаграме wooddecor.bу.