
Галоўным чынам ад нас залежыць, як мы будзем успрымаць нашую эміграцыю. Такое меркаванне выказала беларуская акторка, драматург, псіхолаг, НЛП трэнер Дзіяна Балыка. Сённяшняя Госця Рацыі распавяла нашаму радыё пра свой досвед пераездаў, а таксама дала парады, як захаваць ментальнае здароўе.
— Трэба знаходзіць у кожным моманце жыцця нейкія пазітыўныя плюсы. Калі вы прачнуліся, расплюшчылі вочы, вам цяжка прачынацца, трэба піць каву, ісці на працу. Можа, Мабыць гэта не самая пажаданая праца ці нават нелюбімая. Але падумайце пра тое, што вы расплюшчылі вочы — значыць, вы як мінімум жывы. А па-другое, вы можаце бачыць, а колькі бачыць не могуць.
Вы ўсталі на свае ўласныя ногі і пайшлі на тую нелюбімую працу. І вы можаце хадзіць — гэта таксама вялікі цуд, бо колькі людзей хадзіць не могуць. І не толькі таму, што яны ў інвалідным крэсле. Але таму што яны ў вязніцы, напрыклад. І яны не могуць пасці пашпацыраваць па парку.
У іх таксама ёсць нелюбімая праца — шыць форму сілавікам. Але пасля гэтага яны не могуць пайсці ў парк ці нават атрымаць заробленыя грошы, патраціць гэтыя грошы на тое, што яны хочуць таксама не могуць.
Заўсёды ёсць магчымасць знайсці плюсы ў сваім становішчы. Асабіста мяне вельмі падтрымлівае — дапамагаць іншым. Калі я магу дапамагчы камусьці, я адчуваю, што ў мяне не ўсё так блага. У мяне ёсць 10 даляраў, якія я магу пераказаць камусьці, каму яны больш патрэбныя, чым мне. У мяне ёсць цёплыя словы падтрымкі, якія я магу аддаць тым, каму яны зараз больш патрэбныя.
У мяне ёсць рукі, якімі я магу абняць сваіх дзяцей, свайго мужа. І гэта вялікае шчасце — абдымаць. Гэта такое вялікае псіхалагічнае багацце, калі ты аддаеш, у цябе гэтага не становіцца менш, а толькі больш. Калі ты аддаеш каханне, яго становіцца толькі больш. Калі ты аддаеш падтрымку, ты адчуваеш сябе шчаслівым і моцным.
І калі ты аддаеш камусьці свае 10 даляраў, ты не становішся бяднейшым. Ты атрымліваеш унутранае задавальненне ад дапамогі. Мяне гэта вельмі ратуе, дапамагаць камусьці, калі мне самой блага.
Ну і, вядома, калі вам дрэнна, вы можаце звярнуцца да псіхолага, псіхатэрапеўта, нават прымаць антыдэпрэсанты, бо гэта гігіена асобы. Мы чысцім зубы раніцай, дык чаму мы не можам “пачысціць” сваю галаву ад дрэнных думак?
Чаму мы носім “аўгіевы стайні” ў сваёй галаве і сэрцы? І калі вы самі не можаце дастаць гэтую “атруту”, трэба каб нехта дапамог. Калі мы чысцім зубы, у нас таксама з’яўляецца карыес, і мы ідзём да дантыста, стаматолага — і гэта не сорам.
Чаму не пайсці да псіхолага, які дапаможа палекавацьтваё сэрца, душу, галаву, думкі?
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
З Дзіянай Балыкай гутарыла нашая карэспандэнтка Марына Савіцкая.
Беларускае Радыё Рацыя