Праект «Здаровыя адносіны замест гвалту» ствараўся, каб прыцягнуць увагу да праблемы, а таксама дапамагчы беларусам будаваць гарманічныя адносіны з блізкімі і самімі сабой.
Госця Рацыі, адна з стваральніц праекту, клінічны псіхолаг Азалія Аліева распавяла, як беларускам, якія апынуліся ў эміграцыі і сутыкнуліся з гвалтам, знайсці выхад.
РР: Наколькі ўвогуле гвалт узрастае ў эміграцыі? Бо раней Вы казалі пра тое, што жанчыны якія знаходзяцца ў эміграцыі у больш небяспечным стане. Абагульніце крыху гэтую сітуацыю.
– Справа ў тым, што эміграцыя – гэта вельмі моцны стрэс. На тле гэтага моцнага стрэсу ўсе гвалтоўныя спадчынныя патэрны нашага захоўвання, камунікацыі, у дачыненні да сябе, у дачыненні да іншых узмацняюцца ў некалькі разоў. Гэта прыводзіць да рознага тыпу расстройстваў: і псіхаэмацыйных, і суіцыдальных, павышэння залежнасцяў, у тым ліку фізічнага гвалту ў сем’ях наогул, высокаму ўзроўню разводаў.
– Таму мы вырашылі гэтай тэмай займацца, і жанчыны канешне знаходзяцца ў гэтым плане ў вельмі небяспечным становішчы, бо калі справа тычыцца фізічнага і псіхаэмацыйнага гвалту, то значна цяжэй пра гэта казаць. Тым больш, што яна звыклі да таго, што ў Беларусі ніхто не дапамагае, калі жанчыны звяртаюцца па дапамогу, то ім адказваюць – прыходзьце, калі заб’юць, то бок дапамогі няма. У Польшчы гэтая сітуацыя зусім іншая.
– Таму хочам пра гэта таксама распавесці, каб жанчыны таксама разумелі, што ёсць дапамога, што яны не адзін на адзін з гэтай сітуацыяй. Акрамя таго сама тэма гвалту аточана сорамам, страхам, многія людзі баяцца гэта агучваць. Не толькі фізічным, псіхаэмацыйным у тым ліку, каб жанчыны атрымалі падтрымку. Але праект скіраваны не толькі на жанчын. Вельмі важна, каб мужчыны гэта чулі таксама, і разумелі, дзе яны паводзяць сябе не зусім здаровым чынам. Варта зазначыць, што жанчыны таксама аб’юзеры, і вельмі часта здзяйсняюць рознага тыпу гвалт адносна мужчын у тым ліку, таму гэта такі праект комплексны.
Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя