BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Публічная палітыка для пачаткоўцаў і Майстэрства зносін

Публічная палітыка для пачаткоўцаў і Майстэрства зносін – на такія курсы адкрытая рэгістрацыя. Навучанне адбудзецца ў межах адукацыйнага хаба “Нацыя Лідараў”. Галоўная місія – садзейнічаць станаўленню актыўных удзельнікаў грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Фота: nationofleaders.org
Фота: nationofleaders.org

Кажа кіраўніца прадзюсарскага цэнтра спадарыня Марына:

– Мы стараемся прапаноўваць такую розную лінейку, у залежнасці ад сваіх, безумоўна, магчымасцяў. На сёння ідзе рэгістрацыя на два курсы. Адзін з іх называецца “Майстэрства зносін”. Гэта курс, прысвечаны не гвалтоўным зносінам. І калі вы разумееце, што вы камунікуеце неяк не так, што вас не чуюць, вам некамфортна ў камунікацыі, запрашаем на наш курс.

“Наш хаб дапамагае беларускам і беларусам развівацца ў актуальных для іх сферах, павышаць узровень ведаў і навыкаў, неабходных для пабудовы ўласнага жыцця і шчаслівай будучыні сваёй краіны. Мы імкнёмся стварыць прастору для распрацоўкі і падтрымкі ініцыятыў, накіраваных на ўмацаванне патэнцыялу людзей, супольнасцяў і грамадства ў цэлым”, – гаворыцца на афіцыйнай старонцы.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя