BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пуцін можа мабілізаваць Узброеныя сілы Беларусі

Калі Крэмль і пойдзе на новую мабілізацыю, то дзейнічаць будзе напэўна вельмі асцярожна. І ў гэтым выпадку адным з рэсурсаў, які падпадзе пад «мабілізацыю», цалкам могуць стаць Узброеныя сілы Беларусі. Такім меркаваннем з выданнем Frankfurter Allgemeine Zeitung падзяліўся палітычны аглядальнік і гісторык Аляксандар Фрыдман.

Паводле яго ацэнкі, удалы момант для мабілізацыі расейскія ўлады ўжо прапусцілі: гэта доўгія месяцы, калі ва Украіну не паступала амерыканская вайсковая дапамога. Але тады ў Пуціна на парадку дня былі «выбары» і бударажыць насельніцтва мабілізацыяй было нязручна.