Стала вядома, што ў другой палове верасня рацыён беларускіх вязняў раптоўна палепшыўся. Чаму нямала здзівіліся палітвязні, якія раніцай атрымалі кубікі масла, а ў абед салату і нават кавалачкі мяса.

Аднойчы нават была бабка з курыцай, кажуць людзі, якія пажадалі застацца невядомымі:
– Да іх дайшло, што яны твораць з людзьмі, голадам мораць. У сучасным грамадстве, у Еўропе 21 стагоддзя людзей мораць голадам, матанакіравана. Палітычных пазбаўляюць грошай, пазбаўляюць пасылак ад крэўных. Канешне яны не атрымліваюць ніякіх вітамінаў, ніякіх прысмакаў.
Родныя спадзяюцца, што цывілізацыйныя моманты ў месцах зняволення не спыняцца, а стануць нормай.
Беларускае Радыё Рацыя






