Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла падпісала дэкрэты аб узнагароджанні пецярых беларусаў.

«За асабісты гераізм, выяўлены ў дужанні з расейскімі агрэсарамі за волю народаў Украіны і Беларусі, Ордэнам Жалезнага рыцара ўзнагароджаная добраахвотніца Марыя Зайцава (пасмяротна). Імя гэтай дзяўчыны, якая была цяжка параненая сілавікамі ў часе народнага пратэсту супраць узурпацыі ўлады Лукашэнкам у 2020 годзе, а потым ваявала на фронце і гераічна загінула, увойдзе ў гісторыю беларускай нацыі як сімвал няскоранасці і адданасці ідэалам свабоды», — гаворыцца ў паведамленні Рады БНР.
Яшчэ чатыры чалавекі адзначаны Медалём Ордэна Пагоні:
ксёндз Вячаслаў Барок,
стваральніца рэабілітацыйнага цэнтра Таццяна Гацура-Яворская,
журналіст Алег Груздзіловіч,
кіраўніца Офіса беларускіх дэмсіла у Празе Крысціна Шыянок.