Рада БНР прапанавала абвясціць 2024-ты годам Быкава, 100-годдзе якога беларусы адзначаць 19 чэрвеня. Да гэтай даты Рада БНР пасля 70-гадовага перапынку аднавіла традыцыю выпуску паштовых марак, і першая прысвечана Васілю Быкаву.

Кажа намеснік старшыні Рады БНР, журналіст Сяргей Навумчык:
– Некалькі дзён таму Рада БНР у Празе выпусціла паштовую марку, прысвечаную Васілю Быкаву. У Празе суполкай беларусаў “Скарына” будзе выдадзеная кніга “Быкаў 100”, куды ўвойдуць 100 выбраных цытатаў Васіля Быкава. А ў дыяспары ўсе магчымасці ёсць.
19 чэрвеня ў Беластоку будзе імпрэза, дзе будзе выступаць Арлоў. Ён быў знаёмы з Васілём Уладзіміравічам. Я думаю, што тых, хто прыйдзе на гэтую сустрэчу, чакаюць цікавыя ўспаміны і цікавы абмен думкамі.
Паводле Сяргея Навумчыка, таксама мерапрыемствы да 100-годдзя Быкава пройдуць у Варшаве, Вільні, Канадзе. У сталіцы Чэхіі нават пройдзе адмысловая канферэнцыя, прысвечаная памяці Быкава. Таксама Рада БНР заклікае ўсіх ахвочых беларусаў у свеце зладзіць свае мерапрыемствы да 100-годдзя Быкава.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:



Беларускае Радыё Рацыя
Фота з архіва Сяргея Навумчыка






