Беларускі нацыянальны моладзевы савет “Рада” рыхтуе адукацыйную праграму для моладзі. Як мяркуецца, праект запусцяць у лютым.

“Ён будзе ўключаць шмат цікавых і карысных тэм”, – распавяла генеральная сакратарка ініцыятывы Кацярына Буніна.
– Тэмы будуць розныя. Будуць і ўвогуле, што такое палітыка простымі словамі, будуць тэмы, звязаныя з камунікацыяй, гэта будуць невялікія стажыроўкі на цікавыя для моладзі тэмы. Больш, канешне, звязаныя з тым, як, напрыклад, узмацняць свае ініцыятывы ці арганізацыі. Гэта больш для арганізаванай моладзі. Будуць тэмы, звязаныя з софт-скіламі і вось камунікацыю можна аднесці да гэтага.
Да таго ж “Рада” працягвае сваю супрацу з міжнароднымі арганізацыямі. Па словах Кацярыны, дзякуючы такой падтрымцы, арганізацыя можа ладзіць добрыя праекты і для моладзі ўнутры Беларусі.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя




