
КДБ прызнаў “экстрэмісцкім фармаваннем” Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА”, куды ўваходзіць больш за 30 арганізацый.
“Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” (“ЯRАDА”) ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць з-за мяжы і прадстаўляе сабой парасонавую арганізацыю, якая аб’ядноўвае больш за 30 моладзевых арганізацый і ініцыятыў, якія функцыянуюць на беларускім кірунку”, — чытаем у пераліку так званых «экстрэмісцкіх фармаванняў”.
У ім таксама згаданыя:генеральны сакратар Лізавета Пракопчык; камунікацыйны (інфармацыйны сакратар) Кацярына Буніна; і старшыня савета Маргарыта Ворыхава.