
4 сакавіка Менскі гарадскі суд абвесціў вырак музыку, даследчыку, радыёвядоўцу Алегу Хаменку. Яго прызналі вінаватым паводле артыкула 361–4 Крымінальнага кодэкса — «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
У віну Алегу Хаменку паставілі сталую супрацу з рэдакцыяй Беларускага Радыё Рацыя.
Судовы працэс над Алегам Хаменкам пачаўся 19 лютага 2026 года. За гэты час адбылося некалькі пасяджэнняў. У выніку 4 сакавіка 2026 года Мінскі гарадскі суд агучыў вырак: тры гады пазбаўлення волі з адбыццём у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і буйны штраф — больш за 20 000 рублёў.
Крымінальная справа, як вынікае з таго, што на экспертызу былі адпраўленыя выпускі музычных праграм Хаменкі на «Радыё Рацыя», распачатая менавіта за супрацу з радыёстанцыяй.
Алег Хаменка быў затрыманы ў Мінску ў 17 чэрвеня 2025 года пасля ператрусу ў яго кватэры. Спачатку на падставе адміністрацыйнага абвінавачання яго змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. А ў першых ліках ліпеня стала вядома, што супраць радыёвядоўцы распачалі крымінальную справу і яго перавялі ў следчы ізалятар № 1 у Калядзічах.
9 ліпеня 2025 года беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Алега Хаменку палітычным вязнем.
Музыка, выкладчык, кампазітар, прадзюсар і радыёвядоўца Алег Хаменка вядомы як прамоўтар беларускай музыкі праз радыё. Ён стваральнік фолк-мадэрну — новага кірунку ў сучаснай беларускай музыцы, лідар папулярнага гурта «Палац».
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры. У 1992 годзе стварыў гурт «Палац», з якім запісаў шэсць студыйных альбомаў.
У 2008 скончыў аспірантуру БДУКіМ па спецыяльнасці культуралогія. Працаваў старэйшым выкладчыкам кафедры «Рэжысура эстрады» БДУКіМ.
У 2008‑м браў удзел у нацыянальным адборы на «Еўрабачанне» з песняй «Кола грукатала». У 2009 годзе стварыў фестываль «Bela music», які праходзіў на аэрадроме «Баравая». Пасля 2020 года «Палац» застаўся ў краіне і часам выступаў.
У нулявых стварыў і вёў праграму «Брама існасьці» на «Аўтарадыё», з канца нулявых стала супрацоўнічаў з Беларускім Радыё Рацыя. Ягоныя музычныя праграмы «Тузін гітоў» і «Фольк-брама» выходзілі ў эфіры шмат гадоў да самага затрымання.
«Беларускае Радыё Рацыя» — радыёстанцыя, якая кругласуткава вяшчае на беларускай мове на тэрыторыі Беларусі, Польшчы і Літвы на частаце FM і ў інтэрнэце. Падае інфармацыю пра грамадска-палітычныя, эканамічныя і культурныя падзеі ў Беларусі і свеце. Рэдакцыя медыя з 1999 года месціцца ў Беластоку (Польшча).
З верасня 2021 года доступ да сайта радыёстанцыі наведнікам з Беларусі быў заблакаваны на загад Міністэрства інфармацыі. 16 студзеня 2024 года рашэннем КДБ «Беларускае Радыё Рацыя» прызнанае «экстрэмісцкім фармаваннем».
Алег Хаменка — музыка, радыёвядоўца, выкладчык, кампазітар, прадзюсар, стваральнік фолк-мадэрну — новага кірунку ў сучаснай беларускай музыцы, лідар папулярнага гурта «Палац».
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры. У 1992 годзе стварыў гурт «Палац», з якім запісаў шэсць студыйных альбомаў.
У 2008 скончыў аспірантуру БДУКіМ па спецыяльнасці культуралогія. Працаваў старэйшым выкладчыкам кафедры «Рэжысура эстрады» БДУКіМ.
У 2009 годзе стварыў фестываль «Bela music», які праходзіў на аэрадроме «Баравая».
У 2008‑м браў удзел у нацыянальным адборы на «Еўрабачанне» з песняй «Кола грукатала».
Пасля 2020 года «Палац» застаўся ў краіне і часам выступаў.
baj.media






