Вызваленне аднаго з самых стойкіх праціўнікаў Лукашэнкі – кіраўніка партыі «Народная Грамада», экс-палітвязня Мікалая Статкевіча Нобелеўскі лаўрэат, кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна», былы палітвязень Алесь Бяляцкі назваў «радасцю з горкім прысмакам».

Рэдактарка сайта «Хартыя’97» Наталля Радзіна лічыць, што цяжкахворы Статкевіч знаходзіцца ў вялікай небяспецы:
-І я зараз яшчэ непакоюся ўвогуле за стан Мікалая Статкевіча. Ці будзе яму ў Беларусі прадастаўленая адэкватная медычная дапамога? Ці зможа ён прайсці нармальную рэабілітацыю? Я лічу, што ён да гэтага часу знаходзіцца ў вялікай небяспецы. І трэба трымаць зараз фокус на жыцці і лёсе Мікалая Статкевіча ў Беларусі. Трэба, каб улады ведалі, што і дыпламаты заходнія, і ўся беларуская іміграцыя за мяжой – усе сочаць за станам здароўя Мікалая Статкевіча.
Паводле Наталлі Радзінай, такіх людзей як Мікалай Статкевіч трэба берагчы, бо іх вельмі мала ў любой нацыі.

Першыя словы героя на волі да беларусаў: «Жывіце годна!»
Мікалай Статкевіч знаходзіцца дома пасля шасці гадоў турмы і месяца ў рэанімацыі пасля інсульту.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






