Звыш 900 дзён — столькі за кратамі перабывае палітвязень з берасцейскай вобласці Раман Карпук. Хлопца асудзілі па крымінальнай палітычна матываванай справе за тое, што дасылаў лісты выбаркамам.

Палітвязня Раман Карпука судзілі ў межах арт. 191 Крымінальнага кодэкса — Перашкаджэнне ажыццяўленню выбарчых правоў. Справа была распачатая за распаўсюд і рассылку ўлётак з заклікам лічыць галасы выбаршчыкаў сумленна.
Міністэрствам Унутраных Спраў Рэспублікі Беларусь хлопец дададзены ў спіс “асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”. Прысуджана тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Спачатку ўтрымліваўся ў СІЗА КДБ, пасля ў СІЗА№1 і СІЗА№7. Зараз знаходзіцца ў папраўчай калоніі №1. Хутка павінен выйсці на волю.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя






