BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Раман Кісляк: Беларусы з’язджаюць з Грузіі

Нацыянальная служба статыстыкі Грузіі паведамляе, што колькасць беларускіх эмігрантаў зменшылася на 1127 чалавек за перыяд 2023–24 гадоў. Намеснік старшыні арганізацыі «Беларуская дыяспара ў Аджарыі» Раман Кісляк канстатуе, што сапраўды вельмі шмат беларусаў з’язджае з Грузіі.

Кісляк называе прычыны, чаму людзі пакідаюць гэтую краіну:

-Гэта бачна не толькі па статыстыцы, але і ўвачавідкі бачна, што людзі з’язджаюць. Шмат маіх знаёмых пераязджае у розныя краіны Еўропы і Амерыкі. І з’язджаюць перадусім таму, што немагчыма ў доўгатэрміновым плане легалізавацца. Можна атрымаць ВНЖ, але беларускі пашпарт, які заканчваецца, стварае масу праблем. Немагчыма атрымаць прытулак, немагчыма атрымаць грамадзянства.

Па словах Рамана Кісляка, адна з прычын, чаму людзі пакідаюць Грузію – палітычны крызіс у краіне: 

-Гэта стварае атмасферу нявырашанасці і бязвыходнасці. Плюс агульнапалітычны клімат, узмацненне жорсткасці заканадаўства, гэты палітычны крызіс, які зараз ідзе, усё гэта не садзейнічае таму, каб беларусы заставаліся. Беларусы з’язджаюць. Ёсць тыя, хто прыязджае, але многія прыязджаюць, глядзяць краіну, і едуць далей.

Па неафіцыйных дадзеных, толькі на тэрыторыі двух грузінскіх гарадоў Батумі і Тбілісі зараз жыве каля дзесяці тысяч беларусаў, аднак іх колькасць змяншаецца.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя