BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Раман Кісляк: Без Лукашэнкі амністыя не адбываецца

Раман Кісляк

У СМІ з’явілася інфармацыя: “Старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала расказаў, што цягам бліжэйшых шасці месяцаў у Беларусі будзе прымяняцца амністыя для людзей, якія адбываюць пакаранне. Сярод іх і тыя, хто выходзіў на пратэсты ў 2020 годзе”. Праваабаронец Раман Кісляк лічыць, што ўсімі пытаннямі амністыі кіруе сам Лукашэнка:

– З боку Лукашэнкі гэта опцыя працуе заўсёды, можа нават без хадайніцтва. Канешне яны прымушаюць частку палітвязняў пісаць хадайніцтвы пра памілаванне. Такім чынам могуць рэалізаваць тое, чаго чакалі ў 2021-2022, што Лукашэнка і рэжым пойдзе на змякчэнне. Гэта рэалізавалася толькі ў 2024 годзе.

Ён лічыць, што пытанне датычнае смяротнага прысуду немцу Рыку Крыгеру вельмі складанае:

– Інфармацыі вельмі мала, відавочна, што гэта зусім іншыя артыкулы, у адрозненні ад папярэдніх смяротных прысудаў. Дакладна прасочваецца спроба рэжыму ўключыць гэты кейс у гандаль. Калі з аднаго боку ёсць факты памілавання, амністыі. То з другога боку мы назіраем вынясенне смяротнага прысуду.

Па яго словах, час пакажа, што Нямеччына зможа прапанаваць Беларусі за свайго грамадзяніна.

Беларускае Радыё Рацыя