Некалькі дзён таму ў Тбілісі быў затрыманы беларускі актывіст падчас падачы дакументаў на палітычнае прыстанішча.

Пра далейшы лёс гэтага хлопца наш карэспандэнт гутарыць з праваабаронцам Раманам Кісляком:
-Ён змог патэлефанаваць сваёй сяброўцы і расказаць пра тое, што ўчора адбылося судовае паседжанне па пытанні яго арышта, яго арыштавалі на тры месяцы. Гэтае рашэнне суда можа быць абскарджана цягам пяці дзён. Арыштаваны з мэтай выправаджэння.
Па словах Рамана Кісляка, пра ўмовы ўтрымання хлопца мала вядома:
-Папярэдне вядома, што месца для сна ёсць, як яго кормяць, мы не ведаем, таму што вельмі кепская тэлефонная сувязь. Але ў суботу будзе магчымасць яго наведаць. Перадачы дазволеныя. Заўтра, у чацвер, якраз такі дзень.
Нагадаем, што Грузія за апошнія тры гады не выдала міжнародную абарону ніводнаму беларусу, а просяць такі статус больш за 70 чалавек.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






