Беларускі праваабаронца Раман Кісляк сачыў за «сусветным абменам», які адбыўся 1 жніўня і ён лічыць што гэты абмен – гэта «водгукі халоднай вайны»
— Асноўныя гульцы, якія дамаўляліся, гэта Расея і ЗША. У традыцыях халоднай вайны, калі калісьці СССР і ЗША дасягалі дамоўленасцяў. Таму, вядома, удзельнічала яшчэ Германія і некалькі іншых дзяржаў, у тым ліку і Беларусь. Але галоўнымі гульцамі, безумоўна, з’яўляюцца ЗША і Германія, якія хочуць выратаваць сваіх грамадзян. У першую чаргу гэта тыя, хто працуе, напрыклад, на амерыканскія арганізацыі.
Раман лічыць, што беларусаў не было ў спісе абмена, бо не было чаго прапанаваць:
— Абмен магчымы толькі тады, калі зацікаўлены абедзве краіны – ЗША і Расея. То бок, Пуцін зацікаўлены ў вяртанні сваіх людзей, і ён можа прапанаваць кагосьці ў замен. У дадзеным выпадку ў Беларусі няма затрыманых амерыканскіх ці нямецкіх шпёгаў, няма затрыманых грамадзян гэтых краін.
На думку праваабаронцы ў бліжэйшы час больш не чакаецца падобных абменаў, бо на абмен патрэбны так званы «абменны фонд». Сёлетняга абмена некаторыя яго фігуранты чакалі па некалькі год.
Беларускае Радыё Рацыя