Прадстаўнікі арганізацыі «Беларуская дыяспара ў Аджарыі» інфармацыйна і матэрыяльна дапамагаюць беларусам, што апынуліся са сваімі праблемамі ў Грузіі.

Пра тое, якім чынам адбываецца гэта дапамога, расказвае намеснік старшыні «Беларускай дыяспары ў Аджарыі» праваабаронца Раман Кісляк:
-Дапамагаем, тлумачым, куды звяртаца. У некаторых выпадках дапамагчы можна толькі тым, каб сабраць, напрыклад, на лячэнне. Апошні выпадак – гэта збор для Марыі, якая жыве ў Батумі, у яе ёсць страхоўка, але яна не пакрывае медыцынскія выдаткі ў сувязі з анкалагічным захворваннем, ад якога яна лечыцца. Аперацыю зрабілі, але патрэбна хіміятэрапія.
Па словах праваабаронцы, выслоўе «Беларус Беларусу Беларус» да сёння працуе ў Грузіі:
-Зборы адбываюцца, людзі дапамагаюць, зразумела, што мусіць быць выразная мэта, рэальна чалавек павінен мець патрэбу ў дапамозе. Не ўсе гатовыя займацца актывізмам ці праводзіць акцыі. Нехта дапамагае менавіта тым, што зарабляе і перадае частку свайго даходу.
Апошні збор беларусцы Марыі Каванцавай , які верыфыкаваны «Беларускай дыяспарай у Аджарыі», усе жадаючыя могуць знайсці па спасылцы https://t.me/belarusbatumichat/213088.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






