BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Раман Кісляк: я супраць гандлю палітзняволенымі

Беларускі праваабаронца Раман Кісляк, які зараз жыве ў Грузіі, каментуе магчымую амністыю, пра якую некалькі дзён таму казаў у беларускіх СМІ старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала.

На думку праваабаронцы трэба вызваляць палітзняволеных рознымі сродкамі і метадамі:

– Зразумела, што трэба вызваляць усіх палітвязняў вязняў, людзей незаконна асуджаных. Я не ведаю ці быў гандаль у выпадкі з Наталляй. Магчыма гэта была камунікацыя па дыпламатычных каналах, а магчыма гандлю і не было.

Раман лічыць, што гандаль палітзняволенымі, нават грамадзянамі іншых дзяржаў, – немагчымы:

– Тое, што неабходна прымаць пэўныя меры для вызвалення, гэта несумненна. Іншае пытанне, што даюць наўзамен еўрапейскія дзяржавы, што Нямеччына дасць у замен. Гэта іншае пытанне, паглядзім, як будзе развівацца сітуацыя.

Рамана Кісляк апошнія тры гады жыве ў Грузіі, дзе актыўна займаецца грамадскай і праваабарончай дзейнасцю.

Беларускае Радыё Рацыя