BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Раман Кісляк: Я за любое вызваленне палітвязняў

Згодна інфармацыі незалежных СМІ, Лукашэнка памілаваў яшчэ некалькі дзясяткаў палітзняволеных.

Беларускі праваабаронца Раман Кісляк каментуе гэтае вызваленне палітвязняў:

– Людзі вызваліліся. Яны на свабодзе. Гэта класна. Акрамя тых 30-ці, я думаю, яшчэ больш тысячы павінны быць вызвалены з калоній, з СІЗА, з турмаў. Я толькі вітаю гэтае вызваленне.

Па словах праваабаронцы, пад катаваннямі беларускія палітзняволеныя могуць падпісаць розныя паперы, у тым ліку і «прашэнні аб памілаванні».

Сапраўды людзей прымушаюць, пачынаючы з 2020-2021 года. Людзей затрымліваюць, арыштоўваюць, судзяць і ствараюць такія жорсткія, бесчалавечныя ўмовы ўтрымання, ужываючы катаванне, і прымушаюць людзей ісці на ўсё, каб вызваліцца. Таму што тут можна казаць. Гэта такі ціск з боку ўлады на беларусаў, якія маюць сваю пазіцыю.

Раман Кісляк лічыць, што на волю павінны выйсці ўсе палітзняволеныя, што знаходзяцца за кратамі ў Беларусі, незалежна ад прысуджаных ім тэрмінаў.

Беларускае Радыё Рацыя