BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Раман Кісляк: Маю надзею на вырашэнне майго статусу ў сакавіку

Тбіліскі гарадскі суд пасля неаднаразовага пераносу пачаў разгляд скаргі беларускага праваабаронцы Рамана Кісляка на адмову ў прытулку ў Грузіі.

Пра тое, што адбывалася на гэтым судзе распавядае Раман Кісляк:

– Гэта адміністрацыйная судавытворчасць судовай калегіі па адміністрацыйных справах блізкага гарадскога суда. У першы дзень суд толькі паспеў выслухаць мяне і адвакатку, наш бок, а да слуханняў супрацьлеглага боку не паспеў падысці.

Па словах Рамана Кісляка, на пасяджэнні таксама памянялі перакладчыка, бо прызначаны перакладчык не разумеў юрыдычных тэрмінаў:

– Узніклі пытанні з якасцю перакладу, то бок у самім працэсе кожны раз на судовае пасяджэнне запрашаецца перакладчык. Часам перакладчыкі не заўжды валодаюць юрыдычнай тэрміналогіяй, і вось гэты, на жаль, крыху “паплыў”. Але суд аператыўна, цягам некалькі хвілін выклікаў іншую перакладчыцу, і яна ўжо хутка і якасна перакладала на грузінскую мову.

Працяг разгляду скаргі Рамана Кісляка адбудзецца 19 сакавіка 2025 года. Калі разгляд будзе не на карысць праваабаронцы, ён плануе звярнуцца ў Апеляцыйны суд Тбілісі і пры неабходнасці ў адзін з міжнародных органаў.

Беларускае Радыё Рацыя