У Тбілісі затрымалі беларуса проста на выхадзе з Дэпартамента міграцыі. Гэта адбылося 14 ліпеня.

Як распавёў Беларускаму Радыё Рацыя праваабаронца Раман Кісляк, які жыве ў Грузіі, небяспека пагражае і яму.
– Хлопец хацеў легалізавацца, бо знаходзіўся нелегальна ў Грузіі з пратэрмінаваным пашпартам. Хацеў падаць на бежанства, легалізавацца. Цэлы дзень чакаў. Да абеду толькі тры чалавекі паспелі прайсці. Амаль не працавалі. У 16.35 ён зайшоў, там трэба падаць заяву на рускай мове і на грузінскай. Заяву прынялі. Але сказалі, што разгледзець яе не паспеюць, таму прыходзьце заўтра. На выхадзе яго і затрымалі.
Кісляку і самому пагражае ў Грузіі дэпартацыя:
– Гэта вісіць, канешне. Гэта не толькі ў мяне праблема і ў гэтага хлопца. Але і ў многіх беларусаў, у якіх закончыўся тэрмін важнасці пашпарта. Мы, праваабаронцы, успрымаем гэта як экстрадыцыю пад відам дэпартацыі. Нас, на самой справе, можна не запрашваць, дэпартаваць. Калі ў Беларусь, то гэта і будзе дэпартацыя.
Кісляк збіраецца абскардзіць рашэнне ўладаў Грузіі ў структурах ААН. Праваабаронца застаецца пад пагрозай дэпартацыі і кажа, што будзе дамагацца справядлівасці на міжнародным узроўні.
Цяпер у Грузіі, паводле розных ацэнак, жыве каля 12 тысяч беларусаў, якія вымушана пакінулі радзіму праз пагрозу рэпрэсій. Аднак колькасць беларускай дыяспары паступова змяншаецца.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






