BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Раман Кісляк: Мы дапамагаем беларусам у Грузіі

Праваабаронцы і актывісты Раман Кісляк і Марына Зялёная патрапілі ў доўгі спіс Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці – 2025. Раман і Марына ўжо некалькі год жывуць у Грузіі і дапамагаюць там беларускім актывістам.

Раман Кісляк

Чаму трэба дапамагаць беларусам у Грузіі, кажа Раман Кісляк:

-Тут жывуць беларусы, іх правы парушаюцца, працуюць праваабаронцы, журналісты, грамадскія арганізацыі. 12 тысяч беларусаў знаходзяцца ў Грузіі. У іх ёсць пэўныя праблемы і важна змагацца за іх правы, бараніць гэтыя правы на розных роўнях.   

Кісляк лічыць, што у беларусаў Грузіі шмат розных праблем, якія патрабуюць дапамогі:

-Асноўная праблема – гэта магчымасць легалізацыі. Заканчваюцца пашпарты і магчымасць легалізацыі праз прашэнне на прытулак. Мы толькі ўваходзім у прамежкавую працэдуру – атрымліваем статус суіскальніка прытулку, і гэта дае часовую легалізацыю на год – два.

Па меркаванні Кісляка, у Грузіі зараз жыве больш за 10 тысяч беларусаў, якія пакінулі Беларусь пасля падзеяў 2020 году. 

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя