BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Раман Кісляк: Навучым беларусаў канстытуцыяналізму

Беларускія праваабаронцы запрашаюць на анлайн-курс «Кароткі курс канстытуцыяналізму». Адным з выкладчыкаў будзе вядомы беларускі праваабаронца Раман Кісляк, які дзеліцца падрабязнасцямі гэтага курсу:

–  Гэта такі анлайн-курс пра тое, як абмежаваць уладу, пра тое, што ўлада павінна быць абмежаваная. Разныя падыходы і розныя канцэпцыі канстытуцыяналізму. Размова пра тое, што ўлада дзяржавы павінна быць абмежаваная самымі рознымі падыходамі, і правы чалавека ў тым ліку.

Па словах Рамана Кісляка, да ўдзелу ў курсе запрашаюць беларускіх актывістаў па ўсім свеце:

–  Курс арыентаваны, канешне, на актывістаў грамадзянскай супольнасці, на прадстаўнікоў недзяржаўных арганізацый, розных актыўных ініцыятыў, грамадзян, якія ўдзельнічаюць у працы дыяспар. Безумоўна, гэтыя веды можна прымяніць і ўнутры арганізацыі, таму што сацыяльныя прынцыпы абмежавання ўлады працуюць як на ўзроўні дзяржавы, так і на ўзроўні арганізацый, карпарацый.

Заняткі на анлайн-курсе «Кароткі курс канстытуцыяналізму» распачнуцца ўжо ў лютым 2024 года, а дэдлайн падачы заявак: 31 студзеня 2024 г. (уключна). Адбор удзельнікаў будзе завершаны не пазней за 3 лютага.

Для падачы заяўкі на ўдзел у курсе неабходна запоўніць анкету на беларускай альбо рускай мовах.

Беларускае Радыё Рацыя