У сталіцы Грузіі Тбілісі 18 снежня 2024 году павінны быў адбыцца разгляд скаргі беларускага праваабаронцы Рамана Кісляка супраць упраўлення міграцыі гэтай краіны. Аднак тбіліскі гарадскі суд прыняў даволі дзіўнае рашэнне – разгляд справы перанеслі на 26 лютага 2025 года.

Пра гэтае судовае паседжанне кажа Раман Кісляк:
– Мы прадставілі дакументы. Яны былі ў справе, але яны былі на рускай, беларускай, англійскай мовах, і дэпартамент міграцыі казаў, што ўсё перакладзе. Насамрэч нічога не было перакладзена. Прадставілі іх у перакладзе, натарыяльна завераныя, але патрэбны час, каб іх вывучыць. Гэтае рашэнне Камітэта па правах чалавека па справе Уладзіслава Кавалёва.
Раман Кісляк таксама просіць прыцягнуць у якасці адказчыка службу дзяржбяспекі Грузіі:
– Падалі хадайніцтва з адвакатам аб тым, каб у якасці другога адказчыка Службоўцаў Дзяржаўнай Бяспекі, дэпартамент контрвыведкі, з якога ўласна зыходзіць інфармацыя, што я нібыта прадстаўляю пагрозу дзяржаўнай бяспецы ў Грузіі. Лічаць, што гэтае пашырэнне скаргі, трэба гэта вывучыць больш старанна, таму такі моцны перанос. Хаця да гэтага суддзя гатова была разгледзець справу. Я так разумею, што не былі гатовы ўжо адмовіць.
Раману Кісляку некалькі месяцаў таму упраўленне па міграцыі Грузіі адмовіла ў статусе бежанца і міжнароднай аховы, а за час разгляду ў Рамана скончыўся беларускі пашпарт. Цяпер праваабаронца дабіваецца статуса міжнароднай аховы ў Грузіі праз суд.

Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя






