BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Раман Кісляк: У Грузіі я чалавек без дакументаў

Беларускі праваабаронца Раман Кісляк, які больш за 4 гады жыве ў Грузіі – цяпер чалавек без дакументаў.

Раман Кісляк

Улады Грузіі адмовіліся выдаць беларускаму праваабаронцу Раману Кісляку даведку аб статусе просьбіта прытулку. Гэта закрывае шлях для атрымання новага часовага пасведчання асобы.

Сітуацыю каментуе Раман Кісляк:

-Мне не могуць выдаць пасведчанне просьбіта прытулка. Таксама не ведаю, ці распачата справа аб дэпартацыі. Гэта пакуль невядома. Я чалавек без статуса, без дакументаў

Па словах праваабаронцы, ён спрабуе дамагчыся атрымання дакументаў законным шляхам:

-Мне важна вызначыць, як гэта працуе, які статус. Гэта важна не толькі для мяне, гэта важна і для другіх беларусаў. Зразумець, на што разлічваць беларусам, якія просяць прытулку, а ім адмаўляюць, і яны трапляюць у такую сітуацыю. Я планую абскарджваць гэтую сітуацыю. Я таксама планую падаць скаргу ў Канстытуцыйны суд, бо гэта прававы прабел, які парушае мае правы.

Раман Кісляк пакінуў Беларусь летам 2021 года пасля ператрусу і заведзенай на яго крымінальнай справы і з таго часу жыў у грузінскім Батумі, дзе займаўся грамадскай дзейнасцю і ўваходзіў у склад арганізацыі «Беларуская дыяспара ў Аджарыі».

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя