У батумскай беларускай прасторы «Аксяродак» 25 красавiка у 20 гадзін юрыст і праваабаронца Раман Кісляк прэзентуе тэму легалiзацыi праз прытулак i статус апатрыда, падрыхтаваную экспертамі Human Rights Impact.
– Сустрэча будзе прысвечана розным пытанням легалізацыі, у тым ліку і пытанням атрымання прытулку, абскарджвання адмовы. Мы ўжо за паўгода з мінулага спаткання ўжо назапасілі вопыт разгляду такіх спраў у судах Грузіі, таму хочам падзяліцца гэтым вопытам.
Па неафіцыйных дадзеных, толькі ў грузінскай Аджарыі жыве больш за пяць тысяч беларусаў, і больш 100 чалавек падалося ў Грузіі на міжнародную абарону.

На фота Раман Кісляк на фоне Тбіліскага гарадскога суда.
Беларускае Радыё Рацыя