BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Рамана Пратасевіча прыбралі са “спісу экстрэмістаў”

Са “спісу экстрэмістаў” знікла імя Рамана Пратасевіча, заўважылі праваабаронцы “Вясны”.

Пратасевіча няма ў новай рэдакцыі “Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”. Яго дадалі ў гэты спіс два месяцы таму з пазнакай “судзімасць не пагашана”. Тады ж у спіс дадалі Сцяпана Пуцілу і Яна Рудзіка, якіх судзілі завочна разам з Пратасевічам. У траўні 2023-га суддзя Вячаслаў Тулейка прысудзіў Пуцілу 20 гадоў, Рудзіку — 19 гадоў, Пратасевічу — 8 гадоў.

Пазней Пратасевіч быў памілаваны Лукашэнкам. Сцяпан Пуціла і Ян Рудзік у спісе МУС засталіся.

Як паведамляла Еўрарадыё, у ліпені 2023-га Пратасевіча і Сафію Сапега выкраслілі са “спісу тэрарыстаў”, які складае КДБ.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: spring96.org