BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Раптоўна не стала блогера Мікіты Мелказёрава

У Варшаве раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў. Аўтару ютуб-канала «Жыццё-маліна» было толькі 37 гадоў.

Пра смерць блогера Мікіты Мелказёрава паведаміў яго сябар і блогер Аляксандр Івулін: «Сёння ноччу не стала майго сябра Мікіты Мелказёрава. Гэта не розыгрыш і не дурны прыкол. Гэта рэальнасць».

Для блізкіх адкрылі збор. Мікіта вядомы як вядучы ютуб-канала «Жыццё-маліна», дзе выходзяць інтэрв’ю з беларускімі палітыкамі і селебрыці. На канале 97 тысяч падпісчыкаў. Мікіта таксама вёў гістарычны падкаст «Загляне сонца», падкаст з Сашам Івуліным «Нешта будзе», дзе яны абмяркоўвалі жыццёвыя рэчы. Раней працаваў журналістам на «Анлайнеры» і «Трыбуне».