Раптоўна пайшла з жыцця былая сябра Нацыянальнага камітэта Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ірына Яскевіч, паведамілі ў сацсетках яе аднапартыйцы. Ёй было 62 гады.

Ірына Яскевіч з 1996 года была прадпрымальніцай, актыўна займалася грамадскай дзейнасцю, абараняючы правы малога бізнесу. Ірына ўдзельнічала і ініцыявала больш за 12 забастовак не толькі ў горадзе Віцебску, дзе жыла, але і ў Менску. У 2005 годзе заснавала Беларускі незалежны прафсаюз «Разам», упарта дабіваючыся яго рэгістрацыі. У 2017 годзе зарэгістравала Цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва. Ірына Яскевіч была шматгадовай кіраўніцай Віцебскай гарадской арганізацыі АГП. Неаднаразова балатавалася ад партыі на выбарах у мясцовыя саветы розных узроўняў, а таксама ў Палату прадстаўнікоў.






