3 студзеня ў Магілёве раптоўна сышоў з жыцця 55-гадовы мясцовы палітычны і грамадскі актывіст Алесь Сілкоў.

Сілкоў у мінулыя гады быў нацыянальным каардынатарам кампаніі электаральнага назірання «Права выбару», сябрам рады на сёння дэ-юрэ ліквідаванага ўладамі Руху «За свабоду», у пэўны перыяд — яго магілёўскім абласным каардынатарам.
У горадзе ён быў кіраўніком і адным з заснавальнікаў ініцыятывы «Грамадскі магістрат». Яго неаднаразова затрымлівалі па палітычных матывах.
Фота: mspring.media/ru