BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расце колькасць спроб вярбоўкі беларусаў за мяжой КДБ

За апошні час у Беларусі павялічылася колькасць спроб вярбоўкі з боку сілавых структур. Працягнуцца візіты праваахоўных органаў да сваякоў актывістаў-рэлакантаў і з набліжэннем Дня Волі.

Антось Жукаў:
Антось Жукаў

Пра гэта распавёў піяр-менеджар ініцыятывы BySol Антось Жукаў:

-Прыходзіць КДБ да сваякоў. Людзей, якія знаходзяцца за мяжой, спрабуюць часта завербаваць. Таксама пішуць да людзей, якія тут, за мяжой, прапаноўваюць ім нейкія рэчы, кшталту новага пашпарту, грошай, альбо спрабуюць застрашыць лёсам блізкіх людзей.

Цяпер на сайце ініцыятывы BySol працягваецца збор сродкаў для падтрымкі рэпрэсаваных беларусаў.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя