BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Расея не хоча перамоў, яна хоча вайны”

Як успрымаецца вайна ў Харкаве? Чаму прылёты ракет сталі паўсядзённасцю? Наколькі шмат прарасейскіх настрояў у горадзе? На гэтыя ды іншыя пытанні шукаў адказы наш сённяшні Госць Рацыі, грамадзянін Украіны з беларускімі каранямі Даніло Герман. Падрабязней – у гутарцы з Алісай Поль.

Фота: © iStock.com / Kathrine Andi

РР: Як вам падаецца, куда зараз усё рухаецца?

Даніло Герман: У прынцыпе, трэба разумець, што на сённяшні момант Расея не хоча перамоў, яна хоча вайны. І гэта бачна па іхнай палітыцы ды рыторыцы, як яны рыхтуюцца да новага наступу. Расея хоча ваяваць, хоча адбіць шмат тэрыторый ад Украіны, хоча ў прынцыпе акупаваць увесь усход, а калі будзе магчымасць, то і ўсю Украіну.

РР: Апішыце, як выглядае ваш шэраговы дзень падчас ваеннага становішча.

Даніло Герман: Сітуацыя ў Харкаве можна сказаць цярпімая. Але стрэс праз БПЛА, абстрэлы, ракеты ён ёсць і мы нічога з гэтым пакуль не можам зрабіць.

РР: Ці прылёты на грамадзянскую інфраструктуру здараюцца ў вашым горадзе і наколькі часта?

Даніло Герман: Можна сказаць, што яны частыя. Прыляцела і ў маю кватэру шмат дзён таму. Таму трэба разумець, што “шахеды” б’юць па гэтай інфраструктуры. Для іх гэта норма. Мы кожны раз чакаем, будзе альбо не будзе.

РР: У вашую кватэру прыляцела? Як гэта адбылося?

Даніло Герман: Прыляцелі два БПЛА наўпрост у дом. Чаму яны білі ў дом, ніхто не ведае. Там няма ні крытычнай інфраструктуры, ні грамадзянскай інфраструктуры. Мы пасля прылёту ўсё прыбралі, дзе можна, шкло паставілі. Мы рыхтуемся да таго, што калі трэба, будзем біцца за наш горад. Мы вельмі любім яго. І з гэтым трэба лічыцца.

Паўнамаштабная вайна ва Украіне ідзе ўжо звыш трох гадоў. Перамовы пачаліся ў лютым бягучага года і трываюць па сённяшні дзень.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя