У палітыка-ідэалагічнай дактрыне рускага міру або рускага свету жыве зараз Беларусь і нават нямала беларусаў за мяжой. Карыстаючыся расейскай мовай, рускімі культурнымі межамі, рускай праваслаўнай царквой, нашы людзі не хочуць бачыць у гэтым ніякай небяспекі, лічаць, нічога страшнага.

Пра тое, чым небяспечная прыналежнасць да рускага міру, мы пагаворым з дактаранткай Беластоцкага ўніверсітэта, даследчыцай рускага свету ў расейскіх СМІ Наталляй Крывашэй:
– Расея жыве на міфах. Каб міф стаў нацыянальным, ён павінен мець гістарычны падмурак, а ў Расеі замест такога добрага гістарычнага падмурка ідзе інтэрпрэтацыя іх гісторыі, як патрэбна іх палітычнай эліце. А потым пачынаецца прапаганда – паўтарэнне аднаго і таго ж 1001 раз, каб людзі гэта ўсё запомнілі. І самае галоўнае, чым адрозніваецца прапаганда ад маніпуляцый, – яны вельмі падобныя між сабой, але прапаганда пакідае за сабой права казаць няпраўду., таму што гэта ёсць прапаганда.
Больш пра тое, што ўяўляе сабою рускі мір, хто да яго належыць, чым ён небяспечны і чаму патрэбна жыць у сваёй нацыянальнай прасторы, слухачы Беларускага Радыё Рацыя могуць даведацца з публіцыстычнай перадачы «Мы бачым» сёння, 11 лютага а 14.10 па польскім часе, па беларускім – на дзве гадзіны пазней.
Слухайце перадачу:
Беларускае Радыё Рацыя






