Больш за 2200 украінскіх дзяцей былі дэпартаваныя ў Беларусь з акупаваных расейскім войскам раёнаў Украіны, паведамляюць праваабарончыя арганізацыі.

Беларускія ўлады спрабуюць схаваць інфармацыю пра дзяцей і іх месцазнаходжанне. Таму невядома, колькі з іх вярнулася ва Украіну.
Арганізацыі Freedom House, ZMINA і «Вясна» сцвярджаюць, што Аляксандр Лукашэнка ў 2021 годзе выдаў распараджэнне аб «арганізацыі адпачынку і лячэння дзяцей Данбаса».
Акцыя па перасяленні ўкраінскіх дзяцей у Беларусь адбылася пасля пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года.
Праваабаронцы адзначаюць, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі бярэ ўдзел у рэалізацыі расейскай праграмы русіфікацыі і мілітарызацыі ўкраінскіх дзяцей. Дзяцей вучаць выключна па-расейску, а выхаванне адбываецца ў духу так званага рускага свету.
Беларускае Радыё Рацыя






