BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расейскаму блогеру забаранілі ўезд у Беларусь

Расейскаму блогеру Глебасу на 10 гадоў забаранілі ўезд у Беларусь.

Пра гэта ён сам расказаў на сваім канале ў YouTube. У Менску хлопец адсядзеў 13 сутак па абвінавачанні ў “дробным хуліганстве”. Міліцыя затрымала яго 12 жніўня за ролікі ў ТікТок. На адным з іх, паводле сілавікоў, “малады чалавек паспрабаваў спыніць тралейбус”, а на іншым — “гучна расказваў анекдот у вагоне метро, выказваючыся нецэнзурнай лаянкай”. 

У менскай міліцыі хлопец прасіў прабачэння і казаў, што “паказаў няправільны прыклад моладзі”. Глеб Дзямідаў мае 5,2 млн падпісчыкаў у TikTok.

Фота:  t.me/police_minsk