Двое высокапастаўленых расейскіх работнікаў паліцыі зладзілі перастрэлку ў Воршы раніцай 26 траўня. У выніку адзін з іх застрэліў другога, паведамляе «Orsha.eu». МУС Беларусі пацвердзіла факт перастрэлкі і смерць расейца.

Яны нібыта былі высокапастаўленымі працаўнікамі расейскай паліцыі: маёр і падпалкоўнік.
«Дакладна мы пакуль не можам сказаць у чым прычына разбіранняў, падобна на “асабістую непрыязнасць, якая раптам успыхнула”. Але абодва мелі траўматычныя пісталеты, якія і ўжылі. Адзін з паліцэйскіх аказаўся больш трапным… Забойца быў затрыманы на месцы здарэння», – адзначаецца ў паведамленні.
Пазней прэс-служба МУС пацвердзіла, што перастрэлка была, забіты 45-гадовы расеец, а 41-гадовы расеец затрыманы. Вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы.






