BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расейскую журналістку завочна асудзілі за заклік пісаць лісты «рэйкавым партызанам»

Расейскую журналістку завочна асудзілі за «тэрарызм». Яна заклікала пісаць беларускім «рэйкавым партызанам».

Рэдактарка расейскага выдання Doxa Марыя Меньшыкава засуджана завочна да 7 гадоў пазбаўлення волі за заклікі пісаць палітвязням. Пра гэта паведамілі “Сеткавыя свабоды”.

Другі Заходні акруговы вайсковы суд у Маскве прызнаў яе вінаватай паводле ч. 2 арт. 205 КК РФ («Акт тэрарызму»). Падставай для пераследу журналісткі паслужылі дзве публікацыі, размешчаныя летам 2022 году ў сацыяльнай сетцы «УКантакце».

У адным паведамленні Меньшыкава заклікала пісаць лісты расейцам Дзянісу Сердзюкову, Іллю Фарбэру і Дзмітрыю Ляміну, асуджаным за падпал вайсковых камісарыятаў. У другім запісе ў сацыяльнай сетцы журналістка заклікала пісаць беларускім палітвязням Дзянісу Дзікуну, Дзмітрыю Равічу і Алегу Малчанаву, якім прысудзілі доўгія тэрміны зняволення ў «справе светлагорскіх партызанаў».

З 2022 году да праяў «тэрарызму» у РФ прыраўноўваюць публічныя паведамленні з «апраўданнем тэрарызму ў інтэрнэце».