BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Рашэнне аб дэпартацыі мастака-акцыяніста Аляксея Кузьміча ў Беларусь анулявана

Пра гэта паведамляецца на яго старонцы ў “Фэйсбуку”. Удакладняецца, што рашэнне прыняў Мелунскі адміністрацыйны суд 14 жніўня, гэта было чацвёртае судовае паседжанне з удзелам мастака.

“Разам з тым на волю ён не выйшаў. Яго зноў завязалі поясам, закавалі ў кайданкі і павезлі ў аўтазаку ў дэпартацыйны цэнтр. Цяпер вырашаецца, куды ён будзе вывезены. На судзе было выказана меркаванне, што Кузьміч можа быць дэпартаваны ў Расею”, – сцвярджаецца ў паведамленні.

Адзначаецца, што Кузьміч дзявяты дзень трымае галадоўку, на судзе яго абараняюць тры адвакаты.
У лютым Кузьміч быў эвакуіраваны з Беларусі фондам салідарнасці BySоl, пасля таго як прыехаў у краіну ў сувязі са смерцю бабулі. Як мяркуецца, на яго заведзена крымінальная справа.