17 верасня 1939 года – гістарычна важны для беларусаў дзень, калі адбылося ўз´яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі.

Але ўспрымаецца гэты дзень па-рознаму: адны лічаць яго «вызваленнем», другія – «акупацыяй», гаворыць журналіст Зміцер Лупач:
-23 жніўня ў Маскве быў падпісаны Пакт Молатава-Рыбентропа, да якога быў прыкладзены сакрэтны пратакол пра раздзел сферы ўплыву. І па-другое, ну якое ўз’яднанне, калі гэта не вырашаў беларускі народ. Рашэнне прымаў таварыш Сталін. Пра што сведчыць, што пасля Вільня з Віленскім краем была перададзена Літве, пасля вайны перадалі частку тэрыторыі Польшчы.
Паводле беларускіх гісторыкаў, падзеі верасня 1939 года з’яўляюцца вельмі складаным і шматгранным гістарычным перыядам, ацэнка якога моцна залежыць ад кантэксту, пункту гледжання і палітычнай пазіцыі. Але ніхто не можа адмовіць той факт, што ўз’яднанне этнічных беларускіх зямель адбылося пад уладай таталітарнага сталінскага рэжыму з усімі выцякаючымі, кажа Зміцер Лупач.
Цалкам гутарка:






