BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Распачата крымінальная справа ў дачыненні да прадстаўнікоў «Народных амбасадаў» і «Беларусаў замежжа»

У Следчым камітэце заявілі, што прадстаўнікі гэтых ініцыятыў «спрабавалі прычыніць шкоду нацыянальнай бяспецы Беларусі».

«У цяперашні час Следчы камітэт мае поўную інфармацыю больш чым пра 100 прадстаўнікоў радыкальных дыяспар. Ужо ўстаноўлена больш за 30 аб’ектаў нерухомасці, якія належаць фігурантам, на тэрыторыі нашай краіны», — гаворыцца ў паведамленні СК.

Крымінальная справа распачата па арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім).

Напачатку сакавіка ініцыятывы «Народные посольства» («Беларусы зарубежья»/«Беларусы замежжа») былі прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі».

вясна