Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманне адбылося на мінулым тыдні. Таксама затрымалі і жонку Эльдара – адвакатку Юлію Станкевіч. Дзе іх утрымліваюць – невядома.
Эльдар Сафараў вядомы сваёй працай на шэрагу гучных судовых працэсах. У 2010 годзе ён быў пракурорам на судовым працэсе па палітычна матываванай справе прадпрымальніка з Ваўкавыску Мікалая Аўтуховіча.
Сафараў сышоў з органаў восенню 2020-га. У каментары журналістам ён тады сказаў:
«Так, мой сыход звязаны з падзеямі лета і восені. Але ў сістэме застаецца шмат выдатных людзей, і кіраўнікоў, і падначаленых, таму гэтым каментаром я і абмяжуюся — не хачу супрацьпастаўляць сябе ім, не хачу, каб хоць адно слова было выкарыстана супраць іх».
Крыніца: „Вясна“