BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Рэчыцкую актывістку завочна асудзілі да пяці гадоў калоніі

25-гадовую актывістку з Рэчыцы Бажэну Жолудзь завочна асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма.

Разгляд справы адбыўся 2 кастрычніка ў Магілёўскім абласным судзе. Працэс у закрытым рэжыме вёў суддзя Сяргей Мазураў.

Бажэну прызналі вінаватай у «незаконных дзеяннях у дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных» (арт. 203-1 КК), «закліках да санкцый» (ч. 3 арт. 361 КК), а таксама ў «абразе суддзі» (арт. 391 КК).

вясна