BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Рэпрэсіі на Берасцейшчыне не спыняюцца

Рэпрэсіі так і не спыніліся, нягледзячы на тое што ідзе працэс вызвалення палітвязняў. Так выглядае сітуацыя на Берасцейшчыне, як і па ўсёй Беларусі.

Заводзяцца новыя адміністрацыйныя і крымінальныя палітычна матываныя справы, — распавяла праваабаронца праваабарончага цэнтру “Вясна” спадаря Ганна:

Не скажу, што гэта адметнасць менавіта апошняга месяцу, але увогуле апошняга часу, – гэта справа Гаюна, якая ўсё яшчэ працягваецца, як ва ўсёй краіне, так і па Берасцейскай вобласці. Людзей заключаюць пад варту да суда па гэтай справе. Гэта працягваецца. А таксама працягваюцца невялікія справы за каментары. Ва ўсякім разе, калі паглядзець пра прысуды, пра якія стала вядома, гэта тое, што чалавек недзе некалі ў інтэрнэце напісаў.

Праваабаронца дадала, што на бягучы момант колькасць палітвязняў у Берасцейскай вобласці — гэта крыху больш за 200 чалавек. Гэта найменшая лічба за апошнія месяцы.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя